творы:якуб-колас:якуб-колас-старыя-дубы
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — Старыя дубы
Зноў я бачу, зноў вітаю,
Як паноў вяльможных,
Па-над Нёманам у гаю
Гурт дубоў разложных.
Сам не ведаю, чым мілы,
Чым вы сэрцу любы,
Выхаванцы веку, сілы,
Магутныя дубы.
Чымся мілым, чымся родным
Ад вас павявае,
Аж мне сэрца ў спеў лагодны
Штосьці ахінае.
Узварухнуцца думкі-песні,
Як вашы лісцінкі,
І зноў станеш напрадвесні
Жыццёвай пуцінкі.
Цешуся я, пазіраю
На вас, вежы-дрэвы,
Цьмяна сэрцам прачуваю
Вашы думкі-спевы.
Але шум я не той чую –
І вы парадзелі,
І вы не ўсе буру злую
Знеслі і здалелі.
Ой, асілкі ў ціхім гаю,
Дубы векавыя!
Я вітаю вас, вітаю,
Волаты любыя!
1912 г.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
- якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
- якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
творы/якуб-колас/якуб-колас-старыя-дубы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1