~~META: title = Якуб Колас — Ручэй &keywords = ручэй, жэўжык-пястун, бубніць, салавей, густы, дрыжыць, гучным, смехам, трава, хмурынка, ручаек &abstract = Чытаць верш і адказы на пытанні да верша Якуба Коласа "Ручэй" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Ручэй ====== Між алешын, кустоў,\\ Дзе пяе салавей,\\ І шуміць і грыміць\\ Срэбразвонны ручэй.\\ \\ Як матулька, вярба\\ Хіліць голаў над ім,\\ І глядзяцца кусты\\ Пышным верхам сваім.\\ \\ Абступаюць яго\\ Чараты, асака,\\ Падыходзіць мурог\\ Да яго здаляка.\\ \\ Часам зорка ўначы\\ На яго кіне зрок,\\ І хмурынка не раз\\ Зазірне ў ручаёк.\\ \\ І схіляе трава\\ Над ім пасмы-брыжы,\\ А ён, жэўжык-пястун,\\ Гучным смехам дрыжыць.\\ \\ То заскочыць у гай,\\ То курган абаўе,\\ Дзе сярдзіта бубніць,\\ Дзе лагодна пяе.\\ \\ \\ Люба слухаць той спеў,\\ Несціханы, густы,\\ І пад песні яго\\ Адпачынеш і ты.\\ \\ **Адказы на пытанні:** 1. Паэт убачыў ручэй жывым, падобным на маладзенькага жвавага і зухаватага хлапчука. Асабліва спадабаўся вобраз самога ручая, вясёлага, "пестуна": I схіляе трава\\ Над ім пасмы-брыжы,\\ А ён, жэўжык-пястун,\\ Гучным смехам дрыжыць.\\ \\ То заскочыць у гай,\\ То курган абаўе,\\ Дзе сярдзіта бубніць,\\ Дзе лагодна пяе. \\ 2. Якія радкі верша вам асабліва спадабаліся? Як за імі паўстае асоба паэта? Люба слухаць той спеў,\\ Несціханы, густы,\\ I пад песні яго\\ Адпачынеш і ты. \\ Мы быццам бачым вачыма аўтара гэты звонкі ручэй, вобраз такія яркія, што хочацца адчуць на вуснах смак вады з ручая.\\ \\ 3. У кожным радку верша шэсць складоў, кожны трэці склад націскны. Схематычна можна падаць так: \\ _ _ _´ _ _ _´ Між алешын, кустоў\\ _ _ _´ _ _ _´ Дзе пяе салавей,\\ _ _ _´ _ _ _´ I шуміць, і грыміць\\ _ _ _´ _ _ _´ Срэбразвонны ручэй. \\ 4. Рытмічнае гучанне мове верша надае рыфма – адмысловая сугучнасць канчаткаў вершаванага радка. Рыфмуюцца словы: салавей – ручэй; на ім – сваім; асака – здаляка; зрок – ручаёк; брыжы – дрыжыць; абаўе – пяе; густы – і ты.\\ \\ 5. У вершы аўтарам пры дапамозе сродкаў мастацкай выразнасці створаны вобразы вярбы-маці; кустоў, якія глядзяць на сваё адлюстраванне ў вадзе; ручэй абступаюць чараты і асака, зорка і хмурынка, зазіраючыя ў ручэй і, безумоўна, "срэбразвоннага" ручая.\\ Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, чалавека або жыццёвую з’яву: срэбразвонны ручэй; гучны смех; спеў несціханы, густы; жэўжык-пястун; сярдзіта бубніць; лагодна пяе.\\ Параўнанне– мастацкі прыём характарыстыкі аднаго прадмета, з’явы пры дапамозе супастаўлення іх з іншымі: як матулька, вярба; пасмы – брыжы.\\ Увасабленне – мастацкі прыём, разнавіднасць метафары, прыпадабненне з’яў прыроды да паводзін чалавека: жэўжык-пястун гучным смехам дрыжыць, заскочыць у гай, бубніць, пяе; хмурынка зазірне ў ручаёк, мурог падыходзіць, салавей пяе, кусты глядзяцца, схіляецца трава.\\ \\ 7. Песня "Ручэй" у выкананні "Беларускіх песняроў" лірычная, напеўная, вельмі пазітыўная, пяшчотная, лагодная. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]