~~META: title = Якуб Колас — Родныя вобразы &keywords = Колас, вобразы &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Родныя вобразы" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Родныя вобразы ====== Вобразы мілыя роднага краю,\\ Смутак і радасць мая!\\ Што маё сэрца да вас парывае?\\ Чым так прыкованы я\\ \\ К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,\\ Рэчкі, курганы, лясы,\\ Поўныя смутку і жальбы нядолі,\\ Поўныя сумнай красы?\\ \\ Толькі я лягу і вочы закрыю,\\ Бачу я вас прад сабой.\\ Ціха праходзіце вы, як жывыя,\\ Ззяючы мілай красой.\\ \\ Чуецца гоман мне спелае нівы,\\ Ціхая жальба палёў,\\ Лесу высокага шум-гул шчаслівы,\\ Песня магутных дубоў...\\ \\ Вобразы мілыя, вобразы смутныя,\\ Родныя вёскі і люд,\\ Песні цягучыя, песні пакутныя!..\\ Бачу і чую вас тут.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>свой-край]]