~~META: title = Якуб Колас — Родныя вобразы — Адказы на пытанні &keywords = колас, родныя, вобразы &abstract = Адказы на пытанні да верша Якуба Коласа "Родныя вобразы" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Родныя вобразы — Адказы на пытанні ====== 1. Працай рольніка створаны свет "спелай нівы, ціхай жальбы палёў". Першыя дзве страфы верша ўяўляюць сабой зварот [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|лірычнага героя]] да розных вобразаў Бацькаўшчыны.\\ 2. Тры апошнія страфы верша канкрэтызуюць пейзажны малюнак. У лірычнага героя выклікаюць замілаванне наступныя малюнкі: Толькі я лягу і вочы закрыю,\\ Бачу я вас прад сабой.\\ Ціха праходзіце вы, як жывыя,\\ Ззяючы мілай красой.\\ \\ Чуецца гоман мне сьпелае нівы,\\ Ціхая жальба палёў,\\ Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,\\ Песьня магутных дубоў...\\ \\ Вобразы мілыя, вобразы смутныя,\\ Родныя вёскі і люд,\\ Песні цягучыя, песні пакутныя!..\\ Бачу і чую вас тут. У вершы меладычна вымаўляюцца словы ў сказах, арганізаваных ў вершаваныя радкі памерам (чатырохстопным [[слоўнік/дактыль|дактылем]] у першым-трэцім радках, трохстопным — у другім-чацвёртым радках страфы), перакрыжаванай рыфмай, [[слоўнік/гукапіс-літаратурны|гукапісам]].\\ 3. Псіхалогія герояў з верша [[творы/якуб-колас/якуб-колас-родныя-вобразы|"Родныя вобразы"]] і рольніка з аднайменнага верша падобны сваім ўспрыманнем рэчаіснасці — шчырасцю патрыятычнага пачуцця, замілаваннем вобразамі Бацькаўшчыны: узгорачкамі поля, рэчкамі, курганамі, лясамі ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]