~~META: title = Якуб Колас — Раніца вясною &keywords = ціха, льецца, галасок, звонкі, паднябессі, лесе, полі &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Раніца вясною" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Раніца вясною ====== Ціха ў полі, ціха ў лесе,\\ А ні шэпне вецярок,\\ Толькі дзесь у паднябессі\\ Льецца звонкі галасок.\\ \\ Як бы срэбраны званочак\\ Роніць ўніз за трэлем трэль,\\ Аж заслухаўся гаёчак,\\ Не парушыцца і ель.\\ \\ На усходзе бляск агністы\\ Літым золатам дрыжыць,\\ Слуп высокі, прамяністы\\ Роўным полымем гарыць.\\ \\ Тонкіх хмарак валаконцы\\ Сталі хораша ў радок,\\ Як бы ўюць яны для сонца\\ З тых валоканцаў вянок.\\ \\ Ціха ў полі, ціха ў лесе,\\ Чуць балбоча ручаёк,\\ А высока ў паднябессі\\ Льецца звонкі галасок. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>раніцою]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца]]