~~META: title = Якуб Колас — Рак-вусач &keywords = вусач &abstract = Верш Якуба Коласа "Рак-вусач" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Рак-вусач ====== Пад карэннямі ракіты\\ Рак сядзіць, вусач сярдзіты,\\ З доўгімі вусамі,\\ З чорнымі вачамі,\\ \\ Зыркімі, лупатымі,\\ З лапамі разгатымі,\\ Шырачэзны ў шыі,\\ Клешні – во якія!\\ \\ А як вусам павядзе –\\ Страшна робіцца ў вадзе!\\ Рыбкі хвосцікам мяльнуць,\\ Ды галоўкамі кіўнуць\\ \\ І хутчэй наўцекача\\ Ад страшнога вусача. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-рак]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ці-рака-ці-ра-ка]]