Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-песні-зімы

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Песні зімы

Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палях,
I снегу скрып пад палазамі,
I ціш зімовую ў лясах.

Люблю я ветру спеў гаротны
Ў сялянскіх комінах пустых,
На полі белыя палотны –
Абрусы хмарак снегавых,

Што засцілаюць лугавіны
I далі ціхія палёў.
Мне любы елкі і хваіны
Пад белай посцілкай снягоў.

У гэтых з’явішчах свабодных,
У тых малюнках халадоў
Так многа песень, сэрцу родных,
Адбіткаў мілых мне гадоў.

Падобныя старонкі

  • вясельныя-песні
  • валачобныя-песні
  • песня
  • ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады
  • восеньскія-песні
творы/якуб-колас/якуб-колас-песні-зімы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki