~~META: title = Якуб Колас — Песні зімы &keywords = белыя, люблю &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Песні зімы" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Песні зімы ====== Люблю я зімы з маразамі,\\ Завеі белыя ў палях,\\ I снегу скрып пад палазамі,\\ I ціш зімовую ў лясах.\\ \\ Люблю я ветру спеў гаротны\\ Ў сялянскіх комінах пустых,\\ На полі белыя палотны –\\ Абрусы хмарак снегавых,\\ \\ Што засцілаюць лугавіны\\ I далі ціхія палёў.\\ Мне любы елкі і хваіны\\ Пад белай посцілкай снягоў.\\ \\ У гэтых з’явішчах свабодных,\\ У тых малюнках халадоў\\ Так многа песень, сэрцу родных,\\ Адбіткаў мілых мне гадоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вясельныя-песні]] * [[слоўнік/валачобныя-песні]] * [[слоўнік/песня]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]]