~~META: title = Якуб Колас — Песня ляснога жаваранка (урывак з трылогіі «На ростанях») &keywords = хвоя, нёман, прыгожыя, сілу, адчувае, ляснога, жаваранка, спакойны, спевы, струна, звон, пісьменнік, багатая, выразная &abstract = Адказы на пытанні да урыўка з трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» "Песня ляснога жаваранка" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Песня ляснога жаваранка (урывак з трылогіі «На ростанях») ====== 1. Прырода ўсхвалявала паэта сваімі прывольнымі прасторамі наднёманскіх лугоў, непаўторнымі іх краявідамі і прыгажосцю. Якуб Колас параўноўвае яго з зялёным морам. Нёман і яго лука нагадала аўтару пышны старасвецкі сад, рака апісвала прыгожыя дугі, бліскучаю стужкай паміж лугамі і полем.\\ \\ 2. Адзінокая хвоя з заломам выклікала ў аўтара пачуццё смутку, быццам бы яна ўзлажыла цяжар на свае плечы і схіліла пад ім галаву.\\ Хвоя сімвалізуе бессмяротнасць і даўгалецце. Гэта звязана з тым, што яна вечназялёнае дрэва. Таксама яна ўвасабляе адкрытасць, жыццёвую сілу, плоднасць, сілу характару, маўклівасць, адасобленасць. Душа пісьменніка выдатна гэта адчувае, сузіраючы старадаўнюю высокую хвою, дзе пасяліліся буслы, ён адчувае ў ёй шматвекавы сумны роздум і смірэнне.\\ \\ 3. Парушыла цішыню і спакой лугу песня ляснога жаваранка.\\ \\ 4. Аўтар знаходзіцца на дарозе і рушыць уздоўж Нёмана. Настрой пануе сузіральны, спакойны, разважлівы, ціхі, спакойны.\\ \\ 5. Паэтычнае апісанне спеваў ляснога жаваранка выклікае самыя прыемныя пачуцці, захацелася самім пачуць гэтыя спевы.\\ \\ 6. Аўтар, як і ўсё наваколле занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песнямі гэтага вольнага песняра… спеў даходзіў да самых глыбінь сэрца і калыхаў самыя тонкія струны душы.\\ \\ 7. Аўтар параўноўвае спевы жаўранка са звонам тонкага дарагога металу, мелодыяй, сатканай са звону срэбраных струн, з булькатання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шораху красак. Пісьменнік выкарыстоўвае азначэнні: багатая, разнастайная, дзівосная, прыгожая, чоткая, выразная.\\ \\ 8. Пісьменнік называе жаварнака вольным песняром узлескаў і пясчаных пустак між лесу. Аўтар сапраўдны майстар слова – яго мова багатая, яркая, выразная, насычаная шматлікімі параўнаннямі, вобразамі. Калі чытаеш твор, адразу прыгожыя краявіды прадстаюць перад вачыма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]