~~META: title = Якуб Колас — Першы снег &keywords = зямлю, снегу, валяць, мароз &abstract = Чытаць апавяданне Якуба Коласа "Першы снег" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Першы снег ====== Моцна скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай, як камень. Вымерзлі лужыны, высахла гразь. Халодная ледзяная кара пакрыла рэкі і азёры. Цвёрдую пасцель падрыхтаваў мароз для мяккага белага снегу.\\ Вось падзьмуў сівер. І папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым. Яны завалаклі ўсё неба.\\ Вось ціха закружыўся ў паветры белы лёгкі пушок і нячутна лёг на зямлю. За ім паказаўся другі, трэці. Усё часцей і гусцей залёталі гэтыя белыя халодныя матылькі і пасыпаліся на зямлю. Як жа многа іх! Аж паветра пабялела.\\ Валяць і валяць сняжынкі. Хутка бялее зямля.\\ Назаўтра выходзіш на двор. I не пазнаць нічога! Куды ні кінь вокам — усюды бела, аж вочы адбірае. На стрэхах ляжыць цэлы пласт снегу.\\ Прыціхла рэчка, і снег закрыў яе так, што і берагоў не відаць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[ibdc.ped>першы-снег-3700]] * [[творы/максім-лужанін/максім-лужанін-снег]] * [[ibdc.ped>першы-снег]]