Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-першы-гром

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Першы гром

Голасам моцы, ціха і важна
Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна,
Лес адгукнуўся стары.

Гай страсянуўся, дрогнула поле,
Долы той гук паняслі.
Ў гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца радасць зямлі.

Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы,
Чуецца моц і прастор…
Першыя громы! Сэрцу вы мілы,
Люб мне ваш смех паміж гор.

Міл майму сэрцу гоман далёкі,
Водгук вясёлы і шум.
Гром ты магутны, гром адзінокі!
Колькі ўскатурхаў ты дум!

Моцна мяне ты клічаш на волю –
Цяжка без волі мне тут.
Кланяйся, громе, роднаму полю,
Родны вітай ты мой кут!

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
творы/якуб-колас/якуб-колас-першы-гром.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki