~~META: title = Якуб Колас — Першы гром &keywords = чуецца, гром, сэрцу &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Першы гром" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Першы гром ====== Голасам моцы, ціха і важна\\ Гром пракаціўся ўгары.\\ Луг адазваўся грому працяжна,\\ Лес адгукнуўся стары.\\ \\ Гай страсянуўся, дрогнула поле,\\ Долы той гук паняслі.\\ Ў гэтым раскаце чуецца воля,\\ Чуецца радасць зямлі.\\ \\ Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы,\\ Чуецца моц і прастор...\\ Першыя громы! Сэрцу вы мілы,\\ Люб мне ваш смех паміж гор.\\ \\ Міл майму сэрцу гоман далёкі,\\ Водгук вясёлы і шум.\\ Гром ты магутны, гром адзінокі!\\ Колькі ўскатурхаў ты дум!\\ \\ Моцна мяне ты клічаш на волю –\\ Цяжка без волі мне тут.\\ Кланяйся, громе, роднаму полю,\\ Родны вітай ты мой кут! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]]