~~META: title = Якуб Колас — Пан і рэчка &keywords = &rarr, \r\n&nbsp, \r\nяк, \r\ni, хатку, рэчку, грахоўскі, мацяш, агняцвет, анатоль, \r\n\r\ni, грачанікаў, колас, анатоль грачанікаў &abstract = Чытаць байку Якуба Коласа "Пан і рэчка" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Пан і рэчка ====== Калі проці рабіць будзеш\\ I зачэпіш закон божы,\\ Між людзямі ты нягожы,\\ Сам сабе ты напаскудзіш.\\ \\ Быў праціўны пан на свеце:\\ Як упрэцца ён у чым,\\ Хоць сто баб туды зганеце,\\ Дык паставіць на сваім.\\ \\ Ўздумаў рэчку пан спыніць,\\ Мужыкоў луг затапіць.\\ \\ «Ой, нядобра, пане, робіш!\\ Ці ж у пана нос прыбудзе,\\ Як мужык без хлеба будзе,\\ Як дабро яго затопіш?\\ \\ Ды й то, пане: чалавеку\\ Трудна рэчку утрымаць,\\ Ёй ужо бог сказаў адвеку,\\ Дзе ваду сваю зліваць.\\ \\ I цячэ яна як знае,\\ Няхай пан ёй не мяшае!»\\ Не паслухаў: склікаў ўсіх ён батракоў,\\ Наваліў у рэчку дроў,\\ Зрабіў хатку, і не знайся,\\ \\ I пайшоў сабе ён спаць.\\ Пане, пане! прачынайся:\\ Стаў дождж хатку размываць!\\ Як усталі ўночы хмары!\\ \\ Дождж, маланка, навальніца!\\ Бегаў пан, як на пажары,\\ I на хатку сеў, дурніца!\\ Аж народ з яго смяецца.\\ \\ А вада калі напрэцца!\\ Зашумела, загуляла\\ I, як бура, загула, –\\ Хатку з панам разламала,\\ К чорту пана панясла! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака]]