~~META: title = Якуб Колас — О, край родны, край прыгожы!.. &keywords = гэтых, край &abstract = Урывак з паэмы "Сымон-музыка" Якуба Коласа "О, край родны, край прыгожы!.." &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — О, край родны, край прыгожы!.. ====== //Урывак з паэмы "Сымон-музыка"//\\ \\ О, край родны, край прыгожы!\\ Мілы кут маіх дзядоў!\\ Што мілей у свеце Божым\\ Гэтых светлых берагоў,\\ Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,\\ Дзе бары-лясы гудуць,\\ Дзе мядамі пахнуць грэчкі,\\ Нівы гутаркі вядуць;\\ Гэтых гмахаў безгранічных\\ Балатоў тваіх, азёр,\\ Дзе пад гоман хваль крынічных\\ Думкі думае прастор;\\ Дзе увосень плачуць лозы,\\ Дзе вясной лугі цвітуць,\\ Дзе шляхом старым бярозы\\ Адзначаюць гожа пуць?.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]