~~META: title = Якуб Колас — Не бядуй! &keywords = бядуй, сонца, снег, неба &abstract = Верш Якуба Коласа "Не бядуй!" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Не бядуй! ====== Не бядуй, што сонца нізка,\\ Што прыходзіць нудны дзень,\\ Не бядуй, што восень блізка\\ І на дол кладзецца цень.\\ \\ Не бядуй, што снег халодны\\ Скрые землю ад вачэй:\\ Не загіне край твой родны\\ У тэй цемені начэй!\\ \\ Будзе час, і снег растане,\\ Прыйдзе зноў да нас вясна,\\ Ветла з неба сонца гляне,\\ Ачуняе старана.\\ \\ Не бядуй, што цяжка стала\\ Жыць у вечнай цемнаце,\\ Што нас доля вечна гнала,\\ Што жывём у беднаце.\\ \\ Не бядуй, што звіслі хмары,\\ Што нам сонца не відаць,\\ Не бядуй, што ўноч пажары\\ Сталі неба заліваць, –\\ \\ Дымам пойдзе ўсё ліхое,\\ Усё, што душыць нас і гне.\\ Вер, брат, – жыцце залатое\\ Будзе ў нашай старане.\\ \\ 1907 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]]