~~META: title = Якуб Колас — На рэчцы (урывак з паэмы «Новая зямля») &keywords = мароз, лёд, паэт, сілу, рэчка, костуся, рэчку, рэчачцы, зімою, справа, лёдам, жывую, магілу &abstract = Адказы на пытанні да урываўка з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа «На рэчцы» &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — На рэчцы (урывак з паэмы «Новая зямля») ====== **Адказы на пытанні:**\\ \\ 1. Чым захапляе рэчка Костуся?\\ \\ Глядзіш – на рэчку ён шыбуе\\ І лёд сякеркаю мацуе,\\ То падбяжыць і скаўзанецца,\\ І сам сабе ён засмяецца;\\ То спыніць крок, замрэ, застыне –\\ Такая радасць тут хлапчыне!\\ На гэтай рэчачцы зімою\\ Такія справы вынікаюць,\\ Што надта Костуся займаюць.\\ Калі на рэчку ён ні прыйдзе,\\ Глядзіць – штось новае там выйдзе:\\ То лёд, уздуўшыся гарбамі,\\ Бубніць, як бубен, пад нагамі,\\ То ападзе наніз, угнецца,\\ На дно пластамі пакладзецца…\\ \\ 2. На рэчцы мароз спрабуе скаваць воду. Паэт піша аб гэтым з узрушаным пачуццём, ён нібыта перажывае за скаваную лёдам раку.\\ \\ Марозік крэпіць, лёд таўшчэе,\\ І рэчка вольная нямее,\\ Да дна вадзіца вымярзае\\ І ходу, бедная, не мае,\\ І цесна там ёй, і няміла\\ Яе халодная магіла;\\ Але дарма: жывую сілу\\ Не запраторыш ты ў магілу,\\ Мароз бязжаласны і люты!\\ Хоць ты звязаў і крэпка путы,\\ Скаваў і рэчкі і азёры\\ І ўсё заціснуў пад запоры,\\ Разлёгшысь лёдам і снягамі\\ Над чыстым полем і лугамі,\\ Ды ты жыцця, брат, не здалееш,\\ Як ты ні дурыш, ні шалееш.\\ Глядзі – скрозь ковы ледзяныя\\ Сачацца кропелькі жывыя,\\ Дарогу новую шукаюць\\ І лёд вадою заліваюць.\\ І праўда: рэчачка-крынічка,\\ Хаця і мелка, невялічка,\\ Але такую сілу мае,\\ Што лёд угору падымае\\ І ломіць глызу, як націну.\\ – Гэ, брэшаш ты, мароз, не згіну\\ Я пад карою ледзяною,\\ Пабарукаемся з табою! –\\ Як бы гаворыць смела, гулка\\ Марозу бойкая рачулка.\\ І між марозам і вадою\\ На гэтай рэчачцы зімою\\ Такія справы вынікаюць…\\ \\ У радках: Але дарма: жывую сілу %%//%% Не запраторыш ты ў магілу, %%//%% Мароз бязжаласны і люты!.. паэт мае на ўвазе сцвярджэнне, што жывая сіла народа прачнецца і вырвецца на свабоду, якімі б цяжкімі не былі б выпрабаванні і лютымі ворагі.\\ \\ 3. Паэт надае Марозу над усімі маразамі такія адмоўныя чалавечыя якасці як лютасць, жорсткасць, злосць, свірэпасць, бязжаласнасць, сярдзітасць, акрамя гэтага мароз – штукар і жарты любіць, мастак і пыху поўны. Паважны, як вяльможа.\\ \\ 4. Ялінкі ўражваюць хлопчыка падабенствам да дзяўчат. Аўтар шырока выкарыстоўвае эпітэты пры апісанні зімовага лесу: бялявы дым, халодныя зоры, зухаваты мароз, скрэпы ледзяныя, жывыя кропелькі, бойкая рачулка, раўчук праворны, кучаравыя вербы, гаротныя націнкі.\\ \\ А лес, як добры той знаёмы,\\ Стаіць збялелы, нерухомы\\ Абапал рэчачкі сцяною,\\ Над ёю сплёўшыся страхою,\\ Далёка кінуўшы галінкі;\\ А маладзенькія ялінкі\\ Пад белым пухам чуць заметны;\\ Яны так мілы, так прыветны,\\ Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,\\ Надзеўшы гожыя апраткі.\\ \\ 5. Кастусь – фантазёр і летуценнік. Калі ён разглядаў марозныя ўзоры, яго ўяўленне пераносіла хлопца ў летуценні і думкі, радасныя і шчаслівыя моманты жыцця. Гэта яго асабісты ўнутраны свет фантазіі і мары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-каля-рэчкі]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая]]