творы:якуб-колас:якуб-колас-на-полі-вясною
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — На полі вясною
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў
І вузкія стужкі
Сялянскіх палос –
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс!
Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.
Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.
Люблю я узгоркі,
І насып-курган,
І сіняй далечы
Празрысты туман…
Люблю пазіраць я
На поле вясной,
Як ветрык жартліва
Плыве збажыной.
Калышацца жыта,
Радамі бяжыць,
А хваля паветра
Дрыжыць і дрыжыць…
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Буйных каласоў.
1908
Падобныя старонкі
- вечнае-поле
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-поле
- пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле
- казімір-камейша/казімір-камейша-духмянае-дзіва
- жніво-уланская
творы/якуб-колас/якуб-колас-на-полі-вясною.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1