~~META: title = Якуб Колас — На полі вясною &keywords = люблю, прыволле, шырокіх, палёў, зялёнае, мора, каласоў, дрыжыць &abstract = Верш Якуба Коласа "На полі вясною" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — На полі вясною ====== Люблю я прыволле\\ Шырокіх палёў,\\ Зялёнае мора\\ Ржаных каласоў\\ \\ І вузкія стужкі\\ Сялянскіх палос –\\ Люблю цябе, поле,\\ Люблю я твой плёс!\\ \\ Ігрушы старыя,\\ Што ў жыце шумяць,\\ Зялёныя межы,\\ Далёкую гладзь.\\ \\ Люблю я дарогі,\\ Што леглі між гор,\\ Ўнізе пад гарою\\ Ручча разгавор.\\ \\ Люблю я узгоркі,\\ І насып-курган,\\ І сіняй далечы\\ Празрысты туман...\\ \\ Люблю пазіраць я\\ На поле вясной,\\ Як ветрык жартліва\\ Плыве збажыной.\\ \\ Калышацца жыта,\\ Радамі бяжыць,\\ А хваля паветра\\ Дрыжыць і дрыжыць...\\ \\ Люблю я прыволле\\ Шырокіх палёў,\\ Зялёнае мора\\ Буйных каласоў.\\ \\ 1908 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вечнае-поле]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-поле]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-поле-поле]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-духмянае-дзіва]] * [[ibdc.ped>жніво-уланская]]