~~META: title = Якуб Колас — На лузе &keywords = луг &abstract = Верш Якуба Коласа "На лузе" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — На лузе ====== Добра ў лузе ў час палудны!\\ Лёгка там дыхнуць!\\ Хмаркі белыя марудна\\ За лясы плывуць.\\ \\ Ветрык краскі чуць калыша,\\ Травы шалясцяць,\\ Луг зялёны жыццем дыша –\\ Конікі трашчаць.\\ \\ Ў лозах шчэбет не сціхае,\\ Шум стаіць і свіст,\\ Ў яркім бляску спачывае\\ На ракіце ліст.\\ \\ Спевам-гоманам і звонам\\ Поўніцца ўвесь луг,\\ І дрыжыць над ім, зялёным,\\ Жыватворчы дух.\\ \\ 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>бяскрайні-прастор]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]]