~~META: title = Якуб Колас — Надыход зімы &keywords = мяккі, снег &abstract = Верш Якуба Коласа "Надыход зімы" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Надыход зімы ====== Мяккі снег лятае пухам,\\ І канца яму няма,\\ І нясе сярдзітым духам,\\ Дзікім сіверам зіма.\\ \\ Зачыняйце шчыльна хату,\\ Каб не дзьмулі халады,\\ На акно кладзіце мату,\\ Каб не клаў мароз сляды.\\ \\ Даставайце з вышак сані,\\ Гайда сцежкі праціраць\\ І па белым акіяне\\ Ўдоўж і ўпоперак гуляць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]]