~~META: title = Якуб Колас — Мурашкі &keywords = мурашка &abstract = Чытаць апавяданне "Мурашкі" Якуба Коласа &iftrue = True ~~ ====== Якуб Колас — Мурашкі ====== Абсохла зямля. Дзе-нідзе стала паказвацца зялёная травіца. На прыгорку, у лесе, весела гойдае сіняю галавою першая веснавая кветка – сон. У яго касматай галоўцы ўжо поўзае пчолка ды цалуе яго сінія лісточкі.\\ Усё варушыцца, прачынаецца ад зімовага сну і холаду, усё хоча глянуць на высокае сонца, што так шчыра аблівае сваім цяплом яшчэ мокрую зямлю. Сагрэла сонейка і мурашнік, каторы паўгода быў засыпаны снегам. Пачула цяпло і працавітая мурашка. Выпаўзла яна з зямлі, дзе сядзела ўсю зіму; за ёю выпаўзла другая, трэцяя. Вот ужо іх цэлая тысяча поўзае ды грэецца на сонцы. Пагрэліся ды зараз за работу – давай папраўляць сваю хату, папсаваную снегам. А яшчэ дзянькі праз два-тры папаўзуць яны ў лес збіраць кусочкі хвоек, смолку, што скінула старая хвоя. А пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны за яго ды павалакуць да свае хаткі. Працавітае стварэнне мурашка! Многа чаго ёсць павучыцца ў яе гультаю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-салодкі-кляновік]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]