Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-мужык-і-пан

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Мужык і пан

Паслаў пан свайго мужыка (за паншчынай было дзела) з пісьмом да другога пана.
Засунуў мужык пісьмо за пазуху і пайшоў. Якраз на дарозе сустрэў ён таго пана, да каторага ён ішоў з пісьмом. Вымае мужык з-за пазухі скумячанае пісьмо і падае яго пану, не скінуўшы шапкі. Гэта пану не спадабалася.
— Скажы ты мне, чалавеча, ці у твайго пана няма лепшых людзей, што ён паслаў да мяне цябе, дурня?
Хацеў спагнаць сваю злосць на мужыку пан.
— Чаму няма?! — кажа мужык — ёсць, але лепшых людзей і разумнейшых ён паслаў да лепшых і разумнейшых паноў.

Падобныя старонкі

  • янка-купала/янка-купала-мужык
  • якуб-колас/якуб-колас-пан-і-рэчка
  • ян-чачот/ян-чачот-як-то-добра-калі-мужык
  • цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мужык-не-змяніўся
  • уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-доля-мужыка
творы/якуб-колас/якуб-колас-мужык-і-пан.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki