~~META: title = Якуб Колас — Мужык і пан &keywords = Колас, мужык, пан &abstract = Чытаць апавяданне "Мужык і пан" Якуба Коласа &iftrue = True ~~ ====== Якуб Колас — Мужык і пан ====== Паслаў пан свайго мужыка (за паншчынай было дзела) з пісьмом да другога пана.\\ Засунуў мужык пісьмо за пазуху і пайшоў. Якраз на дарозе сустрэў ён таго пана, да каторага ён ішоў з пісьмом. Вымае мужык з-за пазухі скумячанае пісьмо і падае яго пану, не скінуўшы шапкі. Гэта пану не спадабалася.\\ — Скажы ты мне, чалавеча, ці у твайго пана няма лепшых людзей, што ён паслаў да мяне цябе, дурня?\\ Хацеў спагнаць сваю злосць на мужыку пан.\\ — Чаму няма?! — кажа мужык — ёсць, але лепшых людзей і разумнейшых ён паслаў да лепшых і разумнейшых паноў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-мужык]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-пан-і-рэчка]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-як-то-добра-калі-мужык]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мужык-не-змяніўся]] * [[творы/уладзіслаў-галубок/уладзіслаў-галубок-доля-мужыка]]