творы:якуб-колас:якуб-колас-мой-родны-кут-як-ты-мне-мілы
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Урывак з паэмы «Новая зямля»
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Вось як цяпер, перада мною
Устае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькае ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных.
А хвоі, елкі векавыя
Пад зыкі песень маладыя
Маўчком стаялі ў нейкай думе,
І ў іх ціхусенечкім шуме
Няслось вячэрняе маленне
Ўгару, святое аддаленне.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
- якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
- якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
творы/якуб-колас/якуб-колас-мой-родны-кут-як-ты-мне-мілы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1