~~META: title = Якуб Колас — Мой родны кут, як ты мне мілы!.. &keywords = зыкі, песень, маладыя &abstract = Урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» "Мой родны кут, як ты мне мілы!.." &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Мой родны кут, як ты мне мілы!.. ====== //Урывак з паэмы «Новая зямля»//\\ \\ Мой родны кут, як ты мне мілы!..\\ Забыць цябе не маю сілы!\\ Вось як цяпер, перада мною\\ Устае куточак той прыгожа,\\ Крынічкі вузенькае ложа\\ І елка ў пары з хваіною,\\ Абняўшысь цесна над вадою,\\ Як маладыя ў час кахання,\\ Ў апошні вечар расставання.\\ І бачу лес я каля хаты,\\ Дзе колісь весела дзяўчаты\\ Спявалі песні дружным хорам,\\ З работ ідучы позна борам.\\ Нясліся зыкі песень здольных,\\ Ў лясах раз-пораз адбівалісь,\\ І ім узгоркі адклікалісь,\\ І радасць біла ў песнях вольных.\\ А хвоі, елкі векавыя\\ Пад зыкі песень маладыя\\ Маўчком стаялі ў нейкай думе,\\ І ў іх ціхусенечкім шуме\\ Няслось вячэрняе маленне\\ Ўгару, святое аддаленне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]