~~META: title = Якуб Колас — Летам &keywords = волі, кветак, глядзіць, цяплынь &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Летам" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Летам ====== Ну ж і волі, волі\\ У гаі за вёскай!\\ А цяплынь, цяплынь!\\ Весела на полі,\\ Слаўна пад бярозкай,\\ Хоць ты сядзь-спачынь.\\ \\ Палюбуйся толькі:\\ Травы, што не збрысці,\\ Кветак – не злічыць!\\ Гойдаюцца голькі,\\ А на гольках лісце\\ Сонцамі блішчыць.\\ \\ \\ Пчолкі, матылёчкі,\\ Як сняжынкі тыя,\\ Мільгацяць вакол.\\ Жоўтыя пясочкі –\\ Крупкі залатыя,\\ Хоць бяры ў прыпол!\\ \\ Ды хіба ты ўседзіш\\ У такой раскошы,\\ Сярод кветак, траў?\\ Што там згледзеў Федзя?\\ Што знайшоў Цімоша\\ І Дружка пазваў?\\ \\ І ўсе яны трое\\ Збіліся маўкліва\\ Шчыльненька ў гурток.\\ «Ну, што там такое?\\ Ну, што там за дзіва?» –\\ Думае Дружок.\\ \\ Нават Коля з сеткай\\ Стаў, нібы на варту,\\ І глядзіць на іх.\\ А лявей над кветкай\\ Прысядае Марта,\\ Шчаслівей за ўсіх.\\ \\ Між двух дрэў сястрычка\\ Браціка за ручку\\ З кошыкам вядзе.\\ Мусіць, у сунічкі,\\ Унь у тыя лучкі,\\ Брат з сястрой ідзе.\\ \\ Добра Янку ў гаі,\\ Люба на паходзе\\ Пагуляць з кашом.\\ Толькі вось не знаю,\\ Куды то Валодзя\\ Рушыў з малышом.\\ \\ А малыш на плечы\\ Сеў, ды так забаўна,\\ І глядзіць арлом.\\ Добры дзень і вечар\\ Нашым дзецям слаўным –\\ Цешцеся жыццём!\\ \\ 27/V 1939 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[ibdc.ped>летам-у-бары]]