~~META: title = Якуб Колас — Леснікова пасада &keywords = вясна, сілы, хаце, хваля, дол &abstract = Урывак з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Леснікова пасада ====== Мой родны кут, як ты мне мілы!..\\ Забыць цябе не маю сілы!\\ Не раз, утомлены дарогай,\\ Жыццём вясны мае убогай,\\ К табе я ў думках залятаю\\ І там душою спачываю.\\ О, як бы я хацеў спачатку\\ Дарогу жыцця па парадку\\ Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя, –\\ К вясне б маёй хацеў вярнуцца.\\ \\ Вясна, вясна! не для мяне ты!\\ Не я, табою абагрэты,\\ Прыход твой радасны спаткаю, –\\ Цябе навек, вясна, хаваю.\\ Назад не прыйдзе хваля тая,\\ Што з быстрай рэчкай уплывае.\\ Не раз яна, зрабіўшысь парам, На крыллях сонца дойдзе к хмарам Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –\\ Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,\\ З законаў, жыццем напісаных,\\ Або на дол спадзе ў туманах.\\ Але хто нам яе пакажа?\\ На дол вадой ці снегам ляжа?\\ Не вернешся, як хваля тая,\\ Ка мне, вясна ты маладая!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]]