~~META: title = Якуб Колас — Кузуркі розныя і мушкі... &keywords = матылькі &abstract = Верш Якуба Коласа "Кузуркі розныя і мушкі..." &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Кузуркі розныя і мушкі... ====== Ўгары над хвойнікам зялёным\\ Снуюцца пчолкі з ціхім звонам,\\ Кузуркі розныя і мушкі\\ Свае спраўляюць гулі-гушкі\\ \\ І так танюсенька гудуць,\\ Што ледзьве-ледзьве можна ўчуць.\\ А на прагалінах на голых\\ Гулянне конікаў вясёлых.\\ \\ І толькі ступіш там нагою –\\ Так і заскачуць прад табою,\\ Вось так і пырснуць у надзем’е,\\ Як бы сявец той сыпне сем’е.\\ \\ А матылькі сваім убраннем\\ Касуюць тут усіх дазвання\\ І не лятаюць – танцы правяць,\\ Ну, каго хочаш, зацікавяць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]