Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-крывавы-вір

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Крывавы вір

Студэнт Харкаўскага універсітэта, унук пані, што жыла на Куршчыне, Грыша Заплацінскі спачуваў рэвалюцыі і нават вёў сярод сялян адпаведную працу, а калі пачалася рэвалюцыя, то ў віры яе падзей не змог знайсці пэўнае месца.
Сяляне хацелі, каб паніч пайшоў разам з імі і на справе даказаў праўдзівасць ранейшых слоў аб рэвалюцыі, забралі яго ў свой чырвонагвардзейскі атрад, які адпраўляўся адбіваць наступленне нямецкіх войск.
Па дарозе Грыша адстаў з намерам хутчэй уцячы куды-небудзь ад крывавых падзей. Злоўлены раз’ездам чырвонагвардзейцаў і западозраны ў шпіянажы, ён просіць сялян пацвердзіць яго мясцовае паходжанне, а тыя рашуча адмаўляюцца прызнаць яго сваім. Старэйшы ў натоўпе дзед Патап катэгарычна заявіў: «Не, не наш! Наш з мужчынамі на немца пайшоў». I колькі юнак ні прасіў старога не браць на душу грэх, сказаць праўду, той упарта сцвярджаў: «Не ведаю, не ведаю цябе, хто ты ёсць».

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
творы/якуб-колас/якуб-колас-крывавы-вір.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki