~~META: title = Якуб Колас — Крывавы вір &keywords = рэвалюцыі, сялян, грыша, падзей, ведаю &abstract = Чытаць кароткі змест апавядання Якуба Коласа "Крывавы вір" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Крывавы вір ====== Студэнт Харкаўскага універсітэта, унук пані, што жыла на Куршчыне, Грыша Заплацінскі спачуваў рэвалюцыі і нават вёў сярод сялян адпаведную працу, а калі пачалася рэвалюцыя, то ў віры яе падзей не змог знайсці пэўнае месца.\\ Сяляне хацелі, каб паніч пайшоў разам з імі і на справе даказаў праўдзівасць ранейшых слоў аб рэвалюцыі, забралі яго ў свой чырвонагвардзейскі атрад, які адпраўляўся адбіваць наступленне нямецкіх войск.\\ Па дарозе Грыша адстаў з намерам хутчэй уцячы куды-небудзь ад крывавых падзей. Злоўлены раз’ездам чырвонагвардзейцаў і западозраны ў шпіянажы, ён просіць сялян пацвердзіць яго мясцовае паходжанне, а тыя рашуча адмаўляюцца прызнаць яго сваім. Старэйшы ў натоўпе дзед Патап катэгарычна заявіў: «Не, не наш! Наш з мужчынамі на немца пайшоў». I колькі юнак ні прасіў старога не браць на душу грэх, сказаць праўду, той упарта сцвярджаў: «Не ведаю, не ведаю цябе, хто ты ёсць». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]]