~~META: title = Якуб Колас — Конь і сабака &keywords = Рудзька, каня, хвост, конь &abstract = Чытаць байку "Якуба Коласа "Конь і сабака" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Конь і сабака ====== Свабодны конь гуляў на волі,\\ I хвост, і грыву распусціў,\\ Іржаннем ён сваім будзіў\\ I лес стары і чыста поле.\\ \\ У бок прахожы стараніўся,\\ Яму дарогу уступаў.\\ Ад страху Рудзька прытуліўся\\ I толькі ціхенька брахаў.\\ \\ Каня злавілі, прывязалі,\\ На вобруць, беднага, ўзялі.\\ Аборкай ногі абвілі\\ I борзды бег яго стрымалі.\\ \\ З-за вугла вылазіць Рудзька.\\ – Гаў-гаў-гаў – давай брахаць.\\ За хвост каня кусае цюцька –\\ Ні адцягнуць, ні адагнаць!\\ \\ Малыя дзеці тут гулялі,\\ Дзівілісь многа і казалі\\ (Па дурнаце не разабралі –\\ Дзіця малое, як ягня):\\ – А Рудзька дужшы за каня! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-атаман-барабан]] * [[ibdc.ped>шукаю-гаспадара]] * [[ibdc.ped>белы-шпіц]] * [[ibdc.ped>фомка]] * [[ibdc.ped>белы-шпіц-3561]]