~~META: title = Якуб Колас — Каля рэчкі &keywords = рэчкі &abstract = Чытаць урывак з вершаванай казкі «Рак-вусач» Якуба Коласа &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Каля рэчкі ====== //урывак з вершаванай казкі «Рак-вусач»//\\ \\ Ну ж і слаўна каля рэчкі!\\ І чаго на ёй няма!\\ Сітнякі стаяць, бы свечкі,\\ Тут маліна і парэчкі –\\ Розных ягад проста цьма;\\ Тут і лозы, і ракіты,\\ І чарот, і асака, –\\ Ну, як тыя аксаміты,\\ Вабяць вока рыбака.\\ А тых птушак і не злічыш:\\ Качкі, кнігаўкі, драчы,\\ І сам бусел-паляўнічы\\ Вас у госці тут закліча,\\ Жабу ў дзюбе несучы.\\ Тут жыве званар-камар,\\ Як балотны гаспадар,\\ Даўганосы, даўганогі,\\ Голас тонкі, а сам строгі.\\ У траве між чаратоў –\\ Колькі розных матылёў,\\ Бабак сініх і чырвоных:\\ Іх сукеначкі ў фальбонах,\\ Іх убор – іду ў заклад –\\ Закасуе ўсіх дзяўчат.\\ Весела на рэчцы\\ І траве, і кветцы,\\ І крылатым пташкам,\\ Мошкам і мурашкам,\\ І крыклівым дзеткам,\\ Асабліва леткам:\\ У рачулцы купаюцца,\\ У лясочку качаюцца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>нёман]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-жыла-была-рака]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-рэчка-рэчанька-мая]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-пачатак]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-шарпілаўка-цячэ-ў-жыц]]