~~META: title = Якуб Колас — Зіма &keywords = марозы &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Зіма" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Зіма ====== Надышлі марозы,\\ Рэчкі закавалі,\\ Белыя бярозы\\ Шэранем убралі.\\ \\ Замялі дарогі\\ Ветрыка снягамі.\\ Лес, як дзед убогі\\ З доўгімі вусамі.\\ \\ Апусціў галіны\\ I стаіць журботна,\\ Зрэдку верхавіны\\ Зашумяць маркотна.\\ \\ Мяккая пярына\\ Вочы адбірае.\\ Белая раўніна –\\ Ні канца ні краю.\\ \\ Пад пялёнкай белай\\ Травы і лісточкі.\\ Рэчка анямела\\ Змоўклі ручаёчкі.\\ \\ Амярцвелі лозы,\\ Чуць галлём хістаюць.\\ А ў палях марозы\\ Ды вятры гуляюць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]]