~~META: title = Якуб Колас — Жытні колас &keywords = колас &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Жытні колас" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Жытні колас ====== На саломцы тонкай\\ У траве густой\\ Спее адзінокі\\ Колас сіратой.\\ \\ Ці то птушка божжа\\ Кінула зярно,\\ Ці то заняслося\\ Бураю яно,\\ \\ Ці з дзіравай торбы\\ Конік чый згубіў,\\ На чужую скібу\\ Зерне пасадзіў, –\\ \\ Неба яго знае,\\ Як сюды папаў,\\ Хто ад роднай нівы\\ Зерне адарваў...\\ \\ Сушыць яго сонца,\\ Хіліць вецярок.\\ Ные сірацінка,\\ Плача каласок.\\ \\ Плача, што няма з кім\\ Думку падзяліць,\\ Смутную галоўку\\ Ціха прытуліць\\ \\ Да другой галоўкі,\\ Да другіх грудзей\\ I шаптаць аб шчасці\\ У цішы начэй.\\ \\ Апусціўшы нізка\\ Тонкі паясок,\\ Ные сірацінка,\\ Плача каласок.\\ \\ Плача, што дарэмна\\ Тут расце ў глушы,\\ Што нідзе не згледзіш\\ Роднае душы,\\ \\ Што яго зярняткі\\ Птушкі падзяўбуць,\\ Белую саломку\\ Ветрыкі паб’юць.\\ \\ I, падняўшы ўгору\\ Стромкі валасок,\\ Ные сірацінка,\\ Плача каласок. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]]