~~META: title = Якуб Колас — Дуб &keywords = дуб, стаіць, старый, шум &abstract = Верш Якуба Коласа "Дуб" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Дуб ====== Сілачом стаіць\\ Дуб разложысты,\\ І здалёк відаць\\ Пышны верх яго.\\ \\ А ўнізе пад ім\\ Нёман коціцца,\\ Срэбрам-стужкаю\\ Павіваецца.\\ \\ У нагах трава\\ Нізка сцелецца,\\ А вакол ляжыць\\ Травяністы луг.\\ \\ Ў глыб зямлі ўвайшлі\\ Карані яго.\\ Крэпка дуб стаіць,\\ Не варушыцца!\\ \\ Так размашыста\\ Параскіданы\\ Ва ўсе стораны\\ Лапы крэпкія.\\ \\ Комель – слуп-скала,\\ Дыша сілаю,\\ А ўгару зірнеш –\\ Шапка валіцца.\\ \\ Дуж ты, дуб стары,\\ Сын вякоў сівых!\\ Многа бур ты знёс\\ На вяку сваім!\\ \\ Налятаў віхор\\ З навальніцаю,\\ Ды не гнуўся ты\\ Перад бураю!..\\ \\ Гэй ты, дуб стары,\\ Вартаўнік лугоў!\\ Аддае твой шум\\ Спевам-музыкай.\\ \\ А пра што шуміш\\ І аб чым пяеш,\\ Пра то ведаюць\\ Ветры вольныя,\\ \\ Што з табой вядуць\\ Мову сталую\\ Ў летні добры час\\ Або восенню.\\ \\ Я падслухаю\\ Гэты шум лістоў,\\ А з іх гутаркі\\ Песня зложыцца.\\ \\ 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]]