~~META: title = Якуб Колас — Дрыгва &keywords = дрыгва, Талаш &abstract = Чытаць кароткі змест аповесці Якуба Коласа "Дрыгва" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Дрыгва ====== Аповесць Якуба Коласа «Дрыгва» заснавана на рэальных падзеях. Галоўная яго тэма – супраціўленне белапольскай акупацыі на Беларусі ў 1920 г. Вобраз дзеда Талаша крыху наіўны. Дзед Талаш – паляшук, рыбалоў і паляўнічы. За знешнім спакоем хавалася натура, здольная да нечаканых рашэнняў і ўчынкаў. Дзед Талаш добра ведае лясы і балоты, гэта дапамагае яму праявіць і камандзірскія здольнасці. Але на першым плане клопаты аб людзях і аб агульнай справе.\\ Сюжэт аповесці «Дрыгва» насычаны прыгодніцкімі элементамі. Гэта і пераапрананне герояў (пераапранаецца «маладзіцай» узводны Букрэй, ідучы на сустрэчу з польскім салдатам; пад выглядам жабрака трапляе да пана Крулеўскага партызанскі разведчык Марка Балук; у воўчай скуры ходзіць сам дзед Талаш). Часта выкарыстоўваюцца ў творы таемныя сітуацыі і таемнасць паводзін саміх герояў (дзейнасць Нявіднага, першая сустрэча дзеда Талаша і Мартына Рыля). Сюжэт аповесці займальны, ён трымае ў напружанні і прымушае перажываць за лёс герояў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]]