~~META: title = Якуб Колас — Другое чытанне для дзяцей беларусаў &keywords = Якуб, Колас, другое, чытанне &abstract = «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909) Якуба Коласа: асаблівасці кампазіцыі, тэматыка і выхаваўча-пазнавальнае значэнне мастацкіх твораў &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Другое чытанне для дзяцей беларусаў ====== Кніга ўяўляе сабой [[слоўнік/хрэстаматыя|хрэстаматыю]] для вучняў 2 класа.\\ Падручнік складаецца з 7 раздзелаў: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнім раздзелам аўтар даў адпаведна наступныя назвы: «Родныя вобразы», «Вершы і байкі», «Казкі». Першыя 4 раздзелы пісьменнік вылучыў паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнія – паводле жанравага.\\ Малюнкі прыроды, апісаныя Коласам у чытанцы эмацыйныя і маляўнічыя. На фоне прыродных з'яў даволі часта адлюстраваны забавы дзяцей, праца дарослых.\\ Першыя чатыры раздзелы чытанкі маюць цыклічную структуру. Аўтар паступова прасочвае пачатак кожнай пары года – з'яўленне новых прыкмет і пераход яе ў наступную. Пачынаецца кніга апісаннямі змен у прыродзе, якія прыносіць вясна, бо гэтая пара года асабліва важны этап у жыцці прыроды.\\ Пры дапамозе [[слоўнік/алегорыя|алегорыі]] аўтар стварае непаўторныя вобразы лесу, сонца, ветру, марозу, ночы. У апавяданні «Ручай» праз мову кропелек ручайка аўтар прапаноўвае дзецям тлумачэнні, як утвараюцца ручайкі і нават пра з'яву кругазвароту вады ў прыродзе. Апавяданне «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-дуб-і-чароціна|Дуб і чароціна]]» вучыць дзяцей быць вынослівымі, мужнымі, рашучымі, упэўненымі, непахіснымі ў дасягненні сваёй мэты. Выхаваўчыя ідэі многіх твораў арганічна спалучаюцца з адукацыйным матэрыялам. Кожнага свайго героя пісьменнік імкнецца надзяліць індывідуальнымі рысамі: сялянскага хлапчука з чулым сэрцам («[[творы/якуб-колас/якуб-колас-ластаўкі|Ластаўкі]]»), з уражлівай і паэтычнай душой («Прылёт птушак»), цікаўнага і дапытлівага («Школа»), некаторыя з яго герояў не супраць паласавацца яблыкамі з чужога саду («Чужы сад»), не заўсёды могуць вырашыць спрэчку мірным шляхам («За што пабіліся хлопцы»).\\ У апошнім раздзеле [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] змясціў 11 апрацаваных ім беларускіх казак. Тут прадстаўлены казкі дзвюх разнавіднасцей: казкі пра жывёл і сацыяльна-бытавыя. Казкі пра жывёл невялікія па сваіх памерах, адпавядаюць узроставым асаблівасцям дзяцей 5-7 год, у іх выразна выяўляецца выхаваўчая скіраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць, палахлівасць («[[творы/якуб-колас/якуб-колас-воўк-дурань|Воўк-дурань]]», «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-леў-і-воўк|Леў і воўк]]», «Два зайцы»). Казкі сацыяльна-бытавога зместу давалі магчымасць Якубу Коласу сцвердзіць маральную перавагу простага мужыка над прадстаўнікамі іншых сацыяльных груп («Мужык і цыган», «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-два-маразы|Два маразы]]», «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-мужык-і-пан|Мужык і пан]]»).\\ «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа з'явілася важным этапам у творчай і педагагічнай дзейнасці самога пісьменніка і на шляху станаўлення ўсёй беларускай дзіцячай літаратуры. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]