Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-дзед-госць

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Дзед-госць

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік даўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!

Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.

Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
  • якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
творы/якуб-колас/якуб-колас-дзед-госць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki