~~META: title = Якуб Колас — Дзед-госць &keywords = песняй, белабароды, дзед &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Дзед-госць" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Дзед-госць ====== Ходзіць дзед белабароды\\ Полем, лесам, пералескам,\\ Засцілае рэчкі лёдам,\\ Брыльянцістым снежным блескам.\\ \\ Сыпле іней на бярозы,\\ Туліць дрэвы лёгкім пухам,\\ Крые руні, травы, лозы\\ Белай посцілкай-кажухам.\\ \\ Дзеда ўсюды носяць ногі,\\ І к нам прыйдзе на хвілінку\\ Адпачыць крыху з дарогі,\\ Важна сеўшы на ялінку.\\ \\ А ялінка!.. Чаго толькі\\ На яе няма галінках!\\ Свецяць зоркі і вясёлкі\\ У бліскучых павуцінках.\\ \\ Тут лісічка, зайчык, мышка,\\ Рыбкі, буслік даўгавязы.\\ А як ззяюць на ёй шышкі,\\ Нібы ў іх гараць алмазы!\\ \\ Каля ёлкі карагоды,\\ Песні, гутарка жывая,\\ А той дзед белабароды\\ Толькі ў вусы смех пускае.\\ \\ Дык рассунем кола шырай,\\ Патанцуем на памосце,\\ Песняй звонкай, песняй шчырай\\ Прывітаем дзеда-госця. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]]