~~META: title = Якуб Колас — Голас зямлі &keywords = зямля, пушчы, звон &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Голас зямлі" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Голас зямлі ====== Я чую голас несціханы –\\ Зямля мая мяне заве\\ І кроіць сэрца мне на раны,\\ Звініць, як звон касы ў траве.\\ \\ І шум дубровы, і стогн пушчы,\\ І рэк усхліп, і плач крыніц,\\ І немы зрок балотнай тлушчы\\ Нясуць мне весць пра чужаніц.\\ \\ Я бачу постаці тэўтонаў –\\ Халодны твар, звярыны від.\\ Не знае жалю, ні законаў\\ У сталь закованы капыт.\\ \\ О, каб я меў такія рукі,\\ Зямля, абняў бы я цябе,\\ Каб сцішыць гора тваё, мукі,\\ І сілу даць у барацьбе!\\ \\ Зямля мая, мая краіна!\\ Я чую твой прызыўны звон.\\ Прымі ж хоць слова твайго сына –\\ Не доўгі будзе твой палон.\\ \\ Шумяць гняўліва твае пушчы,\\ Трасуцца помстаю бары,\\ І дзень твой хмурны змрок\\ расплюшчыць –\\ Ёсць у цябе багатыры!\\ \\ 31.XІІ.1941 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]