Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-восень

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Восень

Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер…
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
творы/якуб-колас/якуб-колас-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki