~~META: title = Верш Якуба Коласа "Восень" &keywords = гразі, толькі, каля &abstract = Чытаць верш Якуба Коласа "Восень" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Восень ====== Пуста ў лузе. Толькі стогі\\ Парыжэўшыя стаяць,\\ Ды шпакі каля дарогі\\ Цэлы дзень адно крычаць.\\ \\ Грэчка зжата. Гола ў полі.\\ Жыта звезена даўно.\\ Толькі плаваюць на волі\\ Кучы хмар, як валакно.\\ \\ Дожджык сее беспрастанку;\\ Вецер свішча так, як звер...\\ Колькі лужын каля ганку!\\ А гразі, гразі цяпер!\\ \\ Ссохлі травы, ўсё павяла.\\ Слоць, плюхота, холад, цьма.\\ Эх, скарэй бы закрывала\\ Зямлю чорную зіма! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]