~~META: title = Якуб Колас — Брацце мае, беларусы! &keywords = нашы, край &abstract = Урывак з паэмы "Сымон-музыка" Якуба Коласа "Брацце мае, беларусы!" &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Брацце мае, беларусы! ====== //Урывак з паэмы "Сымон-музыка"//\\ \\ Брацце мае, беларусы!\\ У той кнізе людскіх спраў\\ Сам лёс, мусіць, для спакусы\\ Гэты край нам адзначаў.\\ Тут схадзіліся плямёны\\ Спрэчкі сілаю канчаць,\\ Каб багата адароны\\ Мілы край наш зваяваць,\\ А нас цяжка ў сэрца раніць,\\ Пад прыгон узяць навек,\\ Нашы скарбы апаганіць,\\ Душу вынесці на здзек,\\ Каб у віры той ашукі\\ Знішчыць нашы ўсе сляды,\\ Каб не ведалі і ўнукі,\\ Хто такія іх дзяды.\\ І лілася кроў нявінна,\\ Швед набытак наш паліў,\\ А ўрад царскі самачынна\\ Тут гвалтоўнасці тварыў,\\ Будаваў астрог народу\\ І барбарскім капылом\\ Мерыў волю і свабоду,\\ А культуру нёс з казлом.\\ І без жалю капытамі\\ Конь казацкі тут ступаў\\ І збажынку з ярынамі\\ Талачыў і драсаваў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]]