~~META: title = Якуб Колас — Арол &keywords = Колас, арол &abstract = Чытаць верш "Арол" Якуба Коласа &iftrue = nan ~~ ====== Якуб Колас — Арол ====== Шмат думак снуецца ў дарозе\\ Пад стук аднастайны калёс...\\ Пустэля. Ні хвой, ні бяроз,\\ А стэп замлявае ў знямозе.\\ \\ Мой друг дарагі! Што скажу я?\\ Прызнаюся проста: пра Вас\\ Я думаў, гадаў, і ня раз.\\ Вітаў я зямельку чужую,\\ \\ Вітаў я і тыя куточкі,\\ Што Вас узрасцілі ў красе,\\ І Вашы парывы, і радасці ўсе,\\ І добрыя дні Вашы й ночкі.\\ \\ І сумна было мне: нічога,\\ Нічога ж ня ведаў, дзе Вы,\\ І думкі ня йшлі з галавы –\\ Дзе ж Ваша праходзіць дарога?\\ \\ Няўжо ж не сустрэну ніколі\\ Ні ў гэтым, ні ў іншым краю\\ Вясну маладую маю,\\ Што ў ценю прыкрылі таполі?\\ \\ Няўжо ж у садочку вішнёвым,\\ Дзе Вы апявалі вясну,\\ Я болей на Вас не зірну,\\ Ня ўчую ўжо Вашага слова?\\ \\ І раптам – адкуль невядома –\\ Мільгнулася думка-страла:\\ Дзевятага згледжу арла –\\ І друга застану я дома.\\ \\ Быць можа, наіўнаю, смешнай\\ Пакажацца Вам варажба,\\ Ды ў ёй гаварыла журба\\ Душы маёй стомленай, грэшнай.\\ \\ І от – прасвятліліся вочы...\\ Арол светлакрылы! Арлу\\ Прыношу я чэсць і хвалу\\ За тое, што мне напрарочыў.\\ \\ 1943 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]