Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-адлёт-жураўлёў

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Адлёт жураўлёў

Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.

Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна –
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!

Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
І агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.

Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Стомленасць, знямеласць…
Тояць думку боры…
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?

Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб’і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг – і прападае.

І стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што – сам не знаеш.

Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы

І глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.

Падобныя старонкі

  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-
  • янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць
  • янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл
  • птушкі-шчасця
  • янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-
творы/якуб-колас/якуб-колас-адлёт-жураўлёў.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki