~~META: title = Празаічныя і вершаваныя апавяданні Якуба Коласа для дзяцей і пра дзяцей &keywords = Якуб, Колас, дзіцячы, апавяданне &abstract = Гуманістычны пафас празаічных і вершаваных апавяданняў Якуба Коласа для дзяцей і пра дзяцей &iftrue = nan ~~ ====== Празаічныя і вершаваныя апавяданні Якуба Коласа для дзяцей і пра дзяцей ====== [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] значную увагу надаваў апісанню цяжкага жыцця беларускіх сялянскіх дзяцей. У апавяданнях «У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Сірата Юрка» пісьменнік паказвае тыя ўмовы, у якіх узнікае дзіцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты і адзінота. Аўтар звяртае ўвагу на маральны свет неўладкаванасці дзіцячага жыцця.\\ У аснове апавядання «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-у-старых-дубах|У старых дубах]]» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, які ледзь не закончыўся трагедыяй: Грышка напалохаў свайго сябра Базыля, які задумаўшыся сядзеў на дубовым корані, ён паляцеў у Нёман. Людзі яго выратавалі. Аўтар твора імкнецца перасцерагчы дзяцей ад такіх бяскрыўдных учынкаў, такія выпадкі ў жыцці могуць прывесці да сапраўднай трагедыі. У хлапчукоў роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае і таямнічае ў простым і звычайным.\\ У апавяданні «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-сірата-юрка|Сірата Юрка]]» хлопчык рана застаўся без маці, зведаў усе пакуты сіротства: грубасць і абыякавасць бацькі, нянавісць мачыхі, адчужэнне аднагодкаў. Ён часта хадзіў да цёткі Тарэсы. Хадзіў з ёй у лес збіраць зёлкі. Вобразу хвойкі надаецца асаблівае значэнне. З'явілася на свет маленькае дрэўца, а праз 12 год нарадзіўся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калі Юрка баяўся, што на яго будуць сварыцца за тое, што ён абярнуў збан малака. Хлопчык верыць, што яго маці ператварылася ў хвойку. І ў сне Юрка бачыць у вобразе хвойкі родную маці. Хвойку ссеклі злыя людзі, хлопчык памірае, не супраціўляючыся хваробе.\\ У апавяданні «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-дзеравеншчына|Дзеравеншчына]]» пачуцці, уражанні, успаміны і мары галоўнага героя Міхаські складаюць асноўны змест твора. Міхаська сірата, яго забірае жыць у горад старэйшы брат. Але ў горадзе яму ўсё чужое, ён імкнецца ў родныя мясціны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлівая ацэнка даецца Міхалку з боку брата і яго жонкі. Сям'я брата лічаць сябе за гарадскую і культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п'юць гарбату з самавара, трымаюць служанку. Брату сорамна прызнацца сваім знаёмым, што ён сялянскага паходжання.\\ Апавяданні вучаць адказнасці не толькі за свае ўчынкі, але і за словы, якія могуць выклікаць боль і крыўду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады і міласэрнасці.\\ У зборнік «[[творы/якуб-колас/казкі-жыцця|Казкі жыцця]]» Коласа ўвайшлі апавяданні з патрыятычным [[слоўнік/пафас|пафасам]], у якіх гучыць актуальная думка аб адданасці Радзіме. («[[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-хмарка|Хмарка]]», «[[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-на-чужым-грунце|На чужым грунце]]», «[[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-крыніца|Крыніца]]», «[[творы/якуб-колас/казкі-жыцця/якуб-колас-даль|Даль]]»). Бесклапотная хмарка пасля доўгіх блуканняў вяртаецца ў той край, адкуль выйшла, каб «заплакаць халоднымі слязьмі над роднымі палямі», бо «ў сваім родным кутку работы досыць для кожнага». Ліпавае насенне, апынуўшыся ў цудоўнай далі, «куды прасілася душа», ужо не заўважае прыгажосці гэтага прывабнага краю. Прысуд кропелькам расы гучыць у словах гары-маці: «За тое, што вы не паслухалі свае маткі і кінулі сваю радзіму, вы будзеце вечна кружыцца па свеце і ніколі не збудзеце сваёй жальбы па родных кутках, і нідзе не будзеце мець вы прытулку на свеце».\\ Вершаванае апавяданне «[[творы/якуб-колас/якуб-колас-савось-распуснік|Савось распуснік]]» гумарыстычнае, яго выхаваўчы [[слоўнік/падтэкст|падтэкст]] у тым, што за ўсімі дрэннымі ўчынкамі абавязкова ідзе расплата. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]]