~~META: title = Новая зямля — Пытанні да раздзела "Вечарамі" &keywords = колас, зямля, вечар &abstract = Адказы на пытанні да раздзела "Вечарамі" паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" &iftrue = nan ~~ ====== Новая зямля — Пытанні да раздзела "Вечарамі" ====== 1. Уся паэма "Новая зямля" прасякнута пейзажнымі замалёўкамі. Пачынаецца паэма таксама з лірычнага адступлення, і нават цяжка заўважыць, як гэтае глыбока асабістае перарастае ў маштабны твор сялянскага жыцця.\\ Адна за другой ажываюць малюнкі прыроды, і мы разам з паэтам углядаемся ў сіняе неба, у якім "хмарачкі дзянныя" плывуць, "як гускі маладыя, чародкай белай над лугамі"; любуемся цяністымі лясамі і бязмежнымі прасторамі палёў, дзе на, "абшары, на шырокім" Раскошна нівы красавалі,\\ А ў іх мільёны красак ззялі,\\ Як бы на небе тыя зоркі... Мы бачым свой родны край і ў летні час, калі сонейка шчодра рассыпае "праменні, стрэлы залатыя", а лугавіна "зіхціць у кветках", і халоднаю зімою, калі "над хатай, над гуменцам" Сняжынкі жвавыя гуляюць,\\ Садок і дворык засцілаюць\\ Бялюткім, чыстым палаценцам. У творы можна знайсці і апісанне восені з сумным шолахам траў, з баграю ў лесе і белым павуціннем, і малюнкі ранняй вясны з яе "таемнымі гукамі", і апісанне летняй навальніцы з праліўным дажджом, маланкай-бліскавіцай і громам-перуном.\\ Якуб Колас нібы мастак-пейзажыст адлюстраваў прыроду Беларусі з энцыклапедычнай шырынёй.\\ 2. Часцей за ўсё пісьменнік карыстаецца [[слоўнік/эпітэт|эпітэтамі]] "мілы", "родны".\\ 3. Пачынаецца лірычнае адступленне радкамі: "Малюнкі родныя і з'явы! Як вы мне любы, як цікавы!", заканчваецца — "Эх, мілы край адвечнай мукі! Пракляты будзьце, вусны, рукі, што на цябе ланцуг кавалі і ў твар зняважліва плявалі!"\\ Паэт спачатку з захапленнем апявае прыгажосць роднай старонкі, а потым звяртаецца з гнеўнай прамовай да тых, хто не шануе народ, прыгнятае яго. 4. Ды покі будзе сэрца біцца,\\ Яно не зможа пагадзіцца\\ Ні з гэтым гвалтам, ні з бядою\\ Над нашай роднаю зямлёю... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/якуб-колас/творчасць-якуба-коласа]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]] * [[творы/якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя]]