Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-я-раніцы-кланяўся-ў-пояс

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Я раніцы кланяўся ў пояс

Туляўся выбоямі грэблі
заплаканы променя вырыс.
Апрануты латаным зрэб’ем,
у хаце мужычай я вырас.

Падслухаў там родныя песні,
як пелі дажынкамі жнеі.
Сахою я гонейкі песціў,
кілзаючы сонца у шлеі.

Прастор – сінявокі юнак –
да мяне прытуляўся ў сутонні;
губляючы зоры ў хмызняк,
яму снілася новае сёння.

Туман, ацярушаны пытлем,
цадзіў белаватую боязь.
Падпаскам, ганяючы быдла,
я раніцы кланяўся ў пояс.

Кудлата-зялёныя хвалі
чупрынаю кудзер кудзеліў, –
ветры ж мяне калыхалі
ў ядрана жытняй пасцелі.

Ўсміхалася Свіслач мне

срэбрам,

на пуні прывязваў як прывязь.
Апрануты латаным зрэб’ем,
у хаце мужычай я вырас.



Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с.

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-сяўба
  • язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • язэп-пушча
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-я-раніцы-кланяўся-ў-пояс.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki