Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Яшчэ ў юнацкія гады

Даўно, яшчэ ў юнацкія гады,
Прызнаўся я табе ў сваім каханні.
Было не раз з табой маё спатканне,
Калі ўзыходзіў месяц малады.

Цераз плячо з сярпом зубчатым тым
Ішла ты з песняй зорнаю мяжою.
Ты роднай мне была, а не чужою,
Звінела шчасце ў слове залатым.

Блакітны васілёк чало і стан
Абвіў. Спявала ты з такім запалам,
Што плакаў росамі сівы туман.

I песня тая ў сэрца мне запала,
Пранёс яе дарогамі жыцця
I ўзняў высока з ёй чырвоны сцяг.

1956 г.

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • вянок-санетаў
  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki