~~META: title = Язэп Пушча — Яшчэ ў юнацкія гады &keywords = гады, малады, спатканне &abstract = Чытаць санет Язэпа Пушчы "Яшчэ ў юнацкія гады" &iftrue = nan ~~ ====== Язэп Пушча — Яшчэ ў юнацкія гады ====== Даўно, яшчэ ў юнацкія гады,\\ Прызнаўся я табе ў сваім каханні.\\ Было не раз з табой маё спатканне,\\ Калі ўзыходзіў месяц малады.\\ \\ Цераз плячо з сярпом зубчатым тым\\ Ішла ты з песняй зорнаю мяжою.\\ Ты роднай мне была, а не чужою,\\ Звінела шчасце ў слове залатым.\\ \\ Блакітны васілёк чало і стан\\ Абвіў. Спявала ты з такім запалам,\\ Што плакаў росамі сівы туман.\\ \\ I песня тая ў сэрца мне запала,\\ Пранёс яе дарогамі жыцця\\ I ўзняў высока з ёй чырвоны сцяг.\\ \\ 1956 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]